Як адзначаецца ў пастанове ўраду, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, да 2,5 мільёнаў рублёў выдзяляць з сродкаў, прадугледжаных у бюджэце на фінансаваньне расходаў, зьвязаных з стыхійнымі бедзтвамі, аварыямі і катастрофамі.
Урад даволі часта выкарыстоўвае мэханізм пераразьмеркаваньня расходаў цягам году, пасьля ўхваленьня дзяржаўнага бюджэту. Найчасьцей, ва ўмовах дэфіцыту грошай урад павялічвае фінансаваньне за рахунак сродкаў, прадугледжаных для абслугоўваньня замежнага дзяржаўнага доўгу. Такім чынам павялічвалася фінансаваньне заробкаў у лясной гаспадарцы, дадатковых захадаў у кібэрбясьпецы для Дзяржаўнага мытнага камітэту, на капітальны рамонт гідрамэтэаралягічных аб’ектаў для Мінпрыроды, дзяржаўных СМІ і гэтак далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі дадаткова накіраваў на заробкі ў лясной гаспадарцы больш за 9 мільёнаў рублёўУ 2020 годзе рахунак сродкаў, прадугледжаных для барацьбы з стыхіямі, фінансавалі «барацьбу з COVID-19», а ў 2018-м – барацьбу з рудым хваёвым пільшчыкам у Нацпарку «Нарачанскі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад моцнай навальніцы пацярпела Горадзенская вобласьць: шмат паваленых дрэў, заблякаваныя дарогі