Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая палітзьняволеная Антаніна Канавалава расказала, што арганізатары канцэрту Каржа прыслалі ёй дармовыя білеты


Антаніна Канавалава
Антаніна Канавалава

Экс-палітзьняволеная мяркуе, што гэты жэст сьведчыць пра артыста больш, чым многія артыкулы.

Арганізатары канцэрту Макса Каржа, які 9 жніўня прайшоў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, прыслалі экс-палітзьняволенай запрашальныя білеты.

«Мы прывыклі судзіць людзей па іх учынках. Хтосьці зьвяртае ўвагу на тое, што чалавек гаворыць, хтосьці — на тое, што пра яго пішуць. Перад вамі — запрашальныя білеты і некалькі фота і відэа з канцэрту Макса Каржа. Гэтыя білеты маюць сваю асаблівую гісторыю. Калі я прыехала ў Варшаву, білеты ўжо былі раскупленыя, перапродажаў яшчэ не было, і я вырашыла напісаць канцэртнаму дырэктару, папрасіла дапамагчы зь білетамі, не задарма. Не хацелася рызыкаваць і купляць з рук», — напісала Антаніна Канавалава ў сваім фэйсбуку, на допіс зьвярнула ўвагу «Наша ніва».

У лісьце яна расказала сваю гісторыю, і праз два тыдні на яе пошту прыйшло паведамленьне, у якім былі запрашальныя білеты.

«Мне здаецца, гэтым жэстам Корж сказаў пра сябе больш, чым можна прачытаць у любых артыкулах», — напісала яна.

Пры гэтым яна знайшла ў канцэрце й мінусы. Але агулам адзначыла, што вечар увабраў шмат супярэчлівых эмоцый.

«Шчыра скажу: зварот да польскага боку мне не спадабаўся. Калі я пачула фразу „палітыка — гэта палітыка“, мне стала няўтульна, і нават узьнікла жаданьне пайсьці, але фінал вечару ўсё перавярнуў. Яго словы да беларусаў, магутнае скандаваньне „Спыні вайну!“, на трыбунах я чула: „Пуцін — х***ло!“ і „Лукашэнка — п*с!“ Беларусы, якія паднялі наш сьцяг, вы неймаверныя! Я ганаруся вамі! Наш сьцяг на галоўным экране паказалі не адзін раз. Гэта быў вечар, поўны супярэчнасьцяў: ад расчараваньня да гонару, ад сумневаў да пачуцьця адзінства. Ці магу я сказаць Коржу вялікі дзякуй? Так, магу!», — дадала Антаніна Канавалава.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG