Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія ўлады пачалі патрабаваць у беларусаў дублікаты і апастыль на дакумэнты, выдадзеныя ў часы СССР


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Польскія органы ўлады перасталі прымаць у беларусаў дакумэнты, выдадзеныя ў часы СССР — цяпер патрабуецца атрымаць дублікат і апастыль на яго. Пра гэта піша Devby. io са спасылкай на беларускія тэматычныя чаты.

Мова ідзе аб пасьведчаньнях аб нараджэньні і пасьведчаньнях аб заключэньні шлюбу. Раней такіх патрабаваньняў не было.

Адмову ў прыняцьці дакумэнтаў улады аргумэнтуюць дакумэнтам МУС Польшчы ад 28 ліпеня 2025 году. Ён адрасаваны кіраўнікам аддзелаў грамадзянскіх спраў і аналягічных управаў на ўзроўні ваяводзтваў.

Патрабаваньне польскіх уладаў, каб беларусы атрымлівалі дублікаты на выдадзеныя ў БССР дакумэнты і ставілі на іх апастыль у Беларусі
Патрабаваньне польскіх уладаў, каб беларусы атрымлівалі дублікаты на выдадзеныя ў БССР дакумэнты і ставілі на іх апастыль у Беларусі

У гэтым дакумэнце гаворыцца, што ў Беларусі яшчэ знаходзяцца ва ўжытку дакумэнты, выдадзеныя ў былых БССР або СССР, калі яны зьмяшчаюць даныя, якія можна прачытаць. Для выкарыстаньня іх за мяжой грамадзяніну Беларусі трэба атрымаць дублікат такога акту ў кампэтэнтным органе па месцы захоўваньня акту. Таксама казана, што дублікат мае быць выдадзены на новым блянку і павінен быць завераны апастылем у МЗС Беларусі.

Такая працэдура прадугледжваецца для тых выпадкаў, калі адпаведны орган ці архіў захоўвае кнігі актаў грамадзянскага стану з часоў БССР. Калі кнігі і архівы былі зьнішчаны ці вывезеныя з тэрыторыі Беларусі, то аб гэтым павінна быць выдадзеная даведка.

Пра тое, як беларусам у Польшчы, многім зь якіх зьяўляцца на тэрыторыі Беларусі небясьпечна, атрымаць дублікаты дакумэнтаў і апасытль у беларускім МЗС, у загадзе польскіх уладаў не гаворыцца.

ХХХ

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG