9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне праходзіць маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разьлічаны на 60 тысяч гледачоў.
У пятую гадавіну пачатку пратэстаў у Беларусі ў Варшаве прайшла акцыя «Марш Свабоды».
У Вільні адбылася акцыя беларусаў, прысьвечаная гадавіне выбараў 2020 года ў Беларусі і жорсткага разгону пратэстоўцаў 9 жніўня.
Ордэн перадалі Крысьціне Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай.
Да пяцігодзьдзя падзей у Беларусі шэраг міжнародных арганізацый і сусьветных лідэраў зрабілі заявы, у якіх падтрымліваюць дэмакртычныя перамены ў Беларусі і асуджаюць сыстэматычныя парушэньні рэжымам правоў чалавека ў Беларусі.
На канфэрэнцыі, якая будзе доўжыцца два дні, плянуецца абмеркаваць стратэгію дзеяньняў дэмакратычных сіл для зьмяненьня сытуацыі ў Беларусі.
Абодва бакі пацьвердзілі месца і дату сустрэчы.
Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, якія суправаджаліся небывалай хваляй пратэстаў і самымі жорсткімі рэпрэсіямі ў найноўшай гісторыі краіны — статысячныя маршы, тысячы затрыманых і асуджаных… Празь пяць гадоў рэпрэсіі не спыніліся.
Да гадавіны выбараў 2020 году на АНТ выйшаў сюжэт, дзе Ціханоўскую абвінавацілі ў атрыманьні грошай ад прадстаўнікоў Лукашэнкі, а Латушку – у намеры падпаліць штаб аб’яднанай апазыцыі. Свабода распытала палітыкаў пра ўражаньні ад стужкі.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава «Застацца / Zostać», прысьвечаная памяці мастака Алеся Пушкіна, якому 6 жніўня споўнілася б 60 гадоў. На ёй экспануюцца карціны, інсталяцыі і скульптуры сучасных беларускіх творцаў.
Расея пасьля сустрэчы адмысловага пасланца прэзыдэнта ЗША Стыва Ўіткафа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным узмацніла ўдары па Ўкраіне.
На капэрце зь нібыта 15 тысячамі эўра, паказанай у прапагандысцкім фільме беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, надрукавана прозьвішча з ініцыяламі. Яно можа належаць канкрэтнаму чалавеку.
Падзеі 7 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Польскія памежнікі затрымліваюць беларусаў, што скарысталіся «ілжывым транзытам», і дастаўляюць у суд, які вырашае, ці будуць яны чакаць вынікаў разгляду просьбы аб міжнароднай абароне ў закрытым лягеры для ўцекачоў, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк.
Усё часьцей удзельнікам пратэстаў 2020 года прызначаюць «хатнюю хімію». Ці нашмат гэтае пакараньне мякчэйшае за рэальную калёнію, Свабода высьвятляла з самімі «хімікамі» і юрыстамі.
У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што ў ноч на 6 жніўня расейскія войскі атакавалі мірныя ўкраінскія гарады 45 ударнымі дронамі, зь якіх 36 удалося зьбіць, а 9 пацэлілі ў тры лякацыі.
Фэст 1-3 жніўня прымаў крымскі горад Судак.
Беларусы распрацавалі мабільны мэдычны дапаможнік Doctorina, які можа кансультаваць у пытаньнях здароўя, у тым ліку па-беларуску. Цяпер ён даступны для iOS і для Android. Адзін з каманды — доктар Станіслаў Салавей, ён выконвае ў гэтым праекце ролю дасьледніка.
Загрузіць яшчэ